Спраўка аб рабоце факультатыва “мая Айчына” і заняткаў па АБЖ

Асноўнай задачай факультатыва “Мая Айчына” з’яўляецца  культурнае развіццё навучэнцаў.Факультатыў вызначаецца патрыятычнай накіраванасцю. Настаўніца Ганна Іванаўна выкарыстоўвае займальныя формы заняткаў. Адной з такіх нетрадыцыйных форм з’яўляецца сустрэча з казкай. Вучні знаёммяцца не толькі з традыцыямі нашых продкаў, даведваюцца аб культурнай спадчыне краіны, але і вучацца берагчы гэтыя каштоўнасці, уносіць уклад у жыццё краіны. На занятках прадугледжваецца прынцып міжпрадметных сувязяў. Асабліва насычаны заняткі літаратурнымі творамі, што прывівае любоў да творчасці беларускіх пісьменнікаў і развівае вобразнае мысленне, а таксама маўленне вучняў. 

На факультатыве бачна сувязь з урокамі, настаўніца не дае веды гатовымі, а заўсёды звяртаецца да багажу вучняў, ставіць праблемныя пытанні, што садзейнічае актыўнай працы, развівае крытычнае мысленне вучняў, іх уменне аналізаваць, рабіць свае вывады, правілтна будаваць выказванні. Настаўніца спраўляе моўныя памылкі, вучыць гаварыць прыгожа. Таксама часта выкарыстоўваецца ыорма завочнай экскурсіі.Напрыклад, пры выкладанні тэмы”Храмавае будаўніцтва”, Ганна Іванаўна цікава паведала аб нашай царкве.

Накіраванасць заняткаў “Асновы бяспекі жыцця” у асноўным адлюстроўвае актуальныя тэмы паводзін у грамадстве, правілаў карыстання хатнімі рэчамі.настаўнікі шырока выкарыстоўваюць сродкі актывізацыі пазнавальнай актыўнасці, ствараюць праблемныя сітуацыі. На кожным занятку прадугледжваецца сувязь з жыццём.Вучні праяўляюць ініцыятыву, займаюцца творчай дзейнасцю, смела выказваюць свае меркаванні. Тэмы адпавядаюць планаванню, пераклікаюцца з урокам “Чалавек і свет”.

Матэрыял цікавы і даступны, змест накіраваны на рэалізацыю мэтаў. Мова настаўніц эмацыянальная, выразная.Вучні з інтарэсам удзельнічаюць у занятках, умеюць ацэньваць сваю працу, узаемадзейнічаць адзін з адным. Выкарыстоўваюцца правілы бяспекі працы.Змест заданняў навучальны, садзейнічае развіццю матывацыі да вучобы., творчаму развіццю асобы, самарэалізацыі, фарміраванню жыццёвай пазіцыі. Настаўніцы ствараюць атмасферу поспеху, стымулююць да працы, папаўняюць вопыт.Улічваецца ўзровень ведаў вучняў, дыферынцыраваны падыход.

Настаўніца Баравікова Ірына Уладзіміраўна на сваіх занятках часта выкарыстоўвае мультымедыйныя сродкі, гульнёвыя моманты. Заўсёды бачна перамена відаў дзейнасці. Напрыклад, па тэме “Як пазбегнуць пажару ў доме” у 3 класе выкарыстана работа з падручнікам, заданні праблемнага характару, аналіз малюнкаў і фармулёўка вывадаў. Паўтораны правілы бяспекі пры рабоце з электрапрыборамі і з агнём. У канцы праведзена віктарына “Правер сябе” і састаўлена памятка. У 2 класе  тэма пераклікаецца- “Як пазбегнуць пажару і траўм на кухні”.Выкарыстаны карткі з малюнкамі ў гульні “Так ці не”.вучні даведаліся, як аказаць першую дапамогу пры апёках, ліквідаваць праблему. Найбольш цікава для вучняў сітуацыйная гульня і віктарына” Можна-нельга”.

Настаўніца Навуменка Ганна Іванаўна таксама ўключае ў заняткі шмат гульнвых заданняў, нагляднасцей. Па тэме ”Небяспека гаручых і лёгкіх на загаранне вадкасцяў”  усе выпадкі былі праілюстраваны, праведзены параўнальны аналіз двух тыпаў рэчываў. Вучні даведаліся, дзе прымяняюцца такія рэчывы, як абыходзіцца з імі. Для замацавання  выканалі тэст на класіфікацыю.Вучні   4 класа поўным саставам наведваюць заняткі.  Умеюць працаваць у калектыве.

Абедзве настаўніцы пры падрыхтоўцы да заняткаў карытаюцца метадычным дапаможнікам па “АБЖ”.

Можна зрабіць вывад, што факультатыў “Мая Айчына” і заняткі па  АБЖ  адпавядаюць зместу праграмы і агульнадыдактычным прынцыпам навучання; маюць развіццёвае значэнне і высокі выхаваўчы эфект.

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Выхаваўчы аспект урока

Выкарыстанне сучасных метадаў, прыёмаў і тэхналогій для развіцця ў вучняў матывацыі да вывучэння беларускай мовы.