Выхаваўчы аспект урока


Настаўнік для школы – тое
самае, што сонца для сусвету.
А. Дыстырвег
    Урок разглядаецца ў адзінстве і ўзаемасувязі мэты, зместу, метадаў, формаў арганізацыі ўсіх аспектаў навучальных заняткаў – дыдактычнага, псіхалагічнага, выхаваўчага, метадычнага, арганізацыйнага.
    Вядома, што большасць часу на ўроках мовы павінна адводзіцца на моўныя практыкаванні, на рознага роду практычныя творчыя работы па замацаванню тых ці іншых правіл, моўных з’яў. Гэта складанне асобных сказаў, звязаных тэкстаў (апавяданняў, сачыненняў, казак), напісанне пераказаў, рэцэнзій, водгукаў і інш. Віды і змест гэтых работ канкрэтна вызначаны ў праграмах па мове. І вось тут настаўніку-славесніку важна, рыхтуючыся да чарговага ўрока, прадумаць не толькі адукацыйную, але і выхаваўчую задачу ўрока і, што асабліва важна, прадумана падабраць да ўрока неабходны практычны матэрыял, клапоцячыся пра яго ідэйную вартасць. Добра, каб на ўроку гучалі, па магчымасці, сказы ці тэксты, якія ў некаторай меры садзейнічалі б патрыятычнаму, маральнаму, працоўнаму, фізічнаму і эстэтычнаму выхаванню. Асабліва карысным з’яўляецца выкарыстанне на ўроках прыказак, прымавак. Паводле К. Дз. Ушынскага, растлумачыць дзецям прыказку – значыць растлумачыць што-небудзь карыснае і значнае, і гэта тлумачэнне замацуецца ў розуме дзіцяці энергічным народным выразам. Падбіраючы матэрыял для ўрока, неабходна ўлічваць асаблівасці складу класа, ведаць маральныя заганы асобных вучняў (у адным класе гаварыць аб знешнім выглядзе, у другім – аб курэнні і алкаголі, у трэцім – аб працы, у чацвёртым – аб пасадцы дрэў ці кветак).      
    Настаўнік можа прыводзіць сказы, тэксты на тэму дня, звязаныя з тымі ці іншымі палітычнымі падзеямі, юбілейнымі і памятнымі датамі, святамі. Кароткія каментарыі да сказаў (тэкстаў) ці невялікія гутаркі па іх змесце могуць даць пэўны выхаваўчы эфект.
    Таксама прадумана павінны падбірацца тэксты для дыктовак, пераказаў, якія выхоўваюць чалавека-грамадзяніна, патрыёта.
    Да ўрокаў роднай мовы настаўнікамі падбіраецца адпаведны дыдактычны матэрыял. Дзеці ў час працы над тэкстамі, у якіх апавядаецца пра Беларусь і беларусаў, далучаюцца да гісторыі, духоўнай і матэрыяльна-бытавой культуры свайго народа, яго традыцый і здабыткаў. Атаясамліваючы сябе з гэтай культурай, вучні пад яе ўплывам фарміруюць свой светапогляд.
    Важнае выхаваўчае значэнне маюць і эпіграфы да ўрока. Перш за ўсё – гэта ўрыўкі з вершаў, прысвечаных тэме роднай мовы, роднай прыроды, зямлі, маці, нацыянальнай адметнасці беларусаў.
    Гаворачы пра развіццё грамадзянскасці, патрыятызму на ўроках беларускай мовы, трэба памятаць, што патрыёта можна выхаваць  толькі ў працэсе актыўнай, творчай вучэбнай дзейнасці. А для гэтага важна  вучыць дзяцей нестандартна мысліць, творча рашаць любую пастаўленую задачу, самакрытычна ацэньваць свае поспехі ў вучобе, выказваць свае меркаванні, абгрунтоўваць уласную пазіцыю.
    На кожным уроку педагог павінен імкнуцца выхаваць лепшыя якасці ў сваіх вучнях, таму перад кожным урокам павінны быць пастаўлены і выхаваўчыя мэты. Праблемы выхаваўчых мэтаў урока вырашаюцца няпроста. Менавіта тут максімальна праяўляецца фармалізм пры падрыхтоўцы настаўніка да ўрока. Як можна за адзін урок «выхаваць», напрыклад, патрыёта або любоў да прыгожага і г.д.?
    Прызнаны аўтарытэт у практычнай педагогіцы У.Ф. Шаталаў піша:
    «Ужо само спалучэнне фармулёвак навучальных і выхаваўчых мэтаў урока часам дыскрэдытуе вялікія і значныя для нас з’явы і паняцці... Адзіная стратэгія выхавання і навучання закладзена ў самой сістэме працы, у прыватнасці – вынік прафесійнай падрыхтоўкі і практычных навыкаў педагога».
    Урок дае ўнікальныя магчымасці для ўплыву на станаўленне вельмі многіх якасцей асобы вучняў. Выхаваўчы аспект павінен прадугледжваць выкарыстанне зместу вучэбнага матэрыялу, тэхналогій навучання, формаў арганізацыі пазнавальнай дзейнасці ў іх узаемадзеяння для ажыццяўлення фарміравання і развіцця грамадзянскіх, маральных, працоўных, эстэтычных, экалагічных і іншых якасцей асобы школьніка. Урок павінен быць накіраваны на выхаванне правільнага стаўлення да агульначалавечых каштоўнасцей, высокага пачуцця грамадзянскага абавязку. Фармулёўка выхаваўчых мэтаў для настаўніка на канкрэтных ўроках можа набываць адпаведны выраз:
    У канцы ўрока:
    - вучні будуць падрыхтаваны да самастойнага рашэння задач;
    - ў вучняў будзе выклікана зацікаўленасць у ...,
    - вучні будуць заахвочаны да актыўнасці;
    -будзе замацована ўпэўненасць у ...
    -вучні будуць імкнуцца да калектывізму, узаемадапамогі, павагі да старэйшых, пачуцця такту, спагадлівасці, адмоўнага стаўлення да алкагалізму, наркаманіі, імкненне да фізічнага здароўя;
    -вучні будуць імкнуцца выхаваць пачуццё адказнасці за даручаную справу, акуратнасці, добрасумленнасці, пачуцце абавязку;
    - вучні будуць імкнуцца выхаваць пачуццё гонару за свой клас, школу, уменне кіраваць эмоцыямі.
    Настаўніку часам няма неабходнасці колькасна правяраць, наколькі ён дасягнуў выхаваўчай мэты. Калі ён вядзе ўрок і бачыць пустыя вочы вучняў, значыць, урок праходзіць дарма. Вядома, пры пастаноўцы выхаваўчых мэтаў ўсюды, дзе магчыма, неабходныя пэўныя паказчыкі яе рашэння. Адзін з такіх паказчыкаў маральны выбар вучня пры пастаноўцы настаўнікам вучэбна-выхаваўчай задачы.
    Кампетэнтнасны падыход паступова ўваходзіць у паўсядзённую педагагічную практыку звычайнай школы. Самае галоўнае ў кампетэнтнасным падыходзе – вынік вучня, які зводзіцца не толькі да ўзроўню прадметнага навучання, але павінен ўключаць узровень сфарміраванай кампетэнтнасці – здольнасці дзейнічаць у сітуацыі нявызначанасці на аснове атрыманых ведаў. І тут самае важнае – пераклад мэтаў і каштоўнасцяў у механізм, які дазволіць іх ператварыць у рэальнасць.
    Сучасныя выхаваўчыя капцэпцыі і адукацыйпыя стандарты вылучаюцца імкненнем абапірацца на агульначалавечыя каштоўнасці і цывілізаваныя формы жыццядзейнасці ва ўсіх сферах. Ва ўсіх канцэпцыях у той або іншай меры прысутнічаюць:
v     Ідэі гуманізацыі;
v     Ажыццяўленне выхавання ў кантэксце культуры;
v     Стварэнне адчыненых выхаваўчых сістэм;
v     Зварот выхавання ў сям'ю;
v     Падтрымка і развіццё індывідуальнасці;
v     Альтэрнатыўнасць і гнуткасць метадаў і арганізацыйных форм выхавання.
    Не стала выключэннем і выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў сучаснай школе. Беларуская літаратура дысцыпліна культуралагічнага цыкла, якая паслядоўна і сістэматычна далучае вучняў да мастацтва. Урокі ж мовы і літаратуры з'яўляюцца сродкам эстэтычнага спасціжэння жыцця, яго маральных нормаў і каштоўнасцей, з іх дапамогай паступова ствараецца духоўны набытак дзіцяці і падлетка як прадстаўніка свайго народа, носьбіта нацыянальнай культуры, абуджаецца цікавасць да агульначалавечых каштоўнасцей, асэнсоўваюцца і засвойваюцца іх асновы.
    Таму не дзіўна, што перад настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры паўстала задача максімальна выкарыстоўваць выхаваўчы патэнцыял вучэбных дысцыплін “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
    Сярод асноўных мэт і задач навучання беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі адзначаны:
     усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнацэннай камунікацыі (лінгвакультуралагічная кампетэнцыя);
     далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці (у кантэксце сусветнай), развіццё здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, мастацка-эстэтычнага густу;
     развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».  
    Для вырашэння гэтай мэты ставяцца наступныя задачы:
v засваенне  вучнямі  культурнага   вопыту  чалавецтва  праз  мастацка-вобразную сістэму айчыннага і сусветнага мастацтва;
v развіццё ўяўленняў пра нацыянальную адметнасць роднай культуры;
v духоўна-эстэтычнае ўзбагачэнне вучняў у працэсе мастацка-зстэтычнага засваення рэчаіснасці і ўспрымання мастацкай спадчыны;
v фарміраванне  навыкаў  разумення   мастацтва  як  формы   мастацка-вобразнага асэнсавання свету;
v развіццё эмацыянальна-пачуццёвай сферы вучняў;
v стварэнне   ўмоў   для   развіцця   творчага   патэнцыялу   і   мастацкіх здольнасцей вучняў на аснове выяўлепчай дзейнасці;
v фармірананне ўстойлівай цікавасці да мастацтва, умення асэнсоўваць яго спецыфічныя асаблівасці.
    А для рэалізацыі прапанаваных задач лепш выкарыстаць магчымасці міжпрадметных сувязей і інтэграваных урокаў. Існуюць розныя ўзроўні інтэграцыі, якія выяўляюцца ў розных формах вучэбнага працэсу. I большасць настаўнікаў   выкарыстоўваюць   іх   магчымасці.   Гэта   і   спецкурсы,   калі  аб'ядноўваюцца   некалькі  прадметаў,  на прыклад, літаратура і вывучэнне іншых відаў мастацтва (тэатр, этнаграфія), літаратура і мова, гэта і вывучэнне адной тэмы на аснове двух або некалькіх прадметаў, што дазваляе закласці асновы светапогляду школьнікаў.


    Рэалізацыя міжпрадметных сувязей пры вывучэнні беларускай мовы мае свае адметнасці,  і ўмоўна яе можна падзяліць на 4 асноўныя ступепі (напрамкі) :


  • Группа

  • Прадметнае  асяроддзе

  • Мэты і адметнасці

  • Выхаваўчы аспект



  • 1 група

  • Беларуская    мова      замежныя мовы

  • Супастаўляльны або генетычны характар вывучэння матэрыялу

  • Культура маўлення, дакладнасць маўлення



  • 2.Група

  • Беларуская мова. — літаратура і предметы гуманітарнага цыкла

  • Мова    як  першаэлемент  вывучэння   літаратуры

  • Знаёмства з літаратурнай спадчынай, развіццё пачуцця  густу



  • 3. Група

  • Беларуская мова — прадметы  эстэтычнага цыкла

  • Лінгвакультурала-гічны аспект        навучання   і выхавання

  • Развіццё эстэтычнага густу і культуры маўлення



  • 4. Група

  • Беларуская мова — вучэбныя прадметы прыродазнаўчага і фізіка-матэматычнага напрамку

  • Пашырэнне  лексікі вучняў

  • Культура маўлення, дакладнасць маўлення



    Закранаючы пытанне выхаваўчага патэнцыялу вучэбных дысцыплін “Беларуская мова ” і “Беларуская літаратура” , нельга не працытаваць радочкі Канцэпціі вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” : “Літаратура развівае ўяўленне, фантазію чытача, яго творчыя магчымасці, з’яўляецца дзейсным сродкам развіцця культуры асобы вучня, яго мастацка-эстэтычнага і маральнага выхавання. Дапамагаючы глыбей пазнаваць жыццё, літаратура адначасова спрыяе маральнаму, эмацыянальнаму і эстэтычнаму развіццю, духоўнаму самасцвярджэнню вучня як асобы, што адчувае сябе часткай прыроды, грамадства, здольная творча і актыўна рэалізоўваць сябе ў соцыуме. Пры пазнанні мастацкага твора надзвычай важную ролю адыгрываюць не толькі інтэлект і эмоцыі вучняў, але і іх уяўленні, густы, што плённа ўплывае на асэнсаванне матэрыялу пры вывучэнні прыродазнаўчых, фізіка-матэматычных прадметаў у агульнаадукацыйных установах.
    Літаратура як від мастацтва здольная спасцігаць свет універсальна, усёабдымна, у самых розных яго вымярэннях: сучасным, гістарычным, перспектыўным, адлюстроўваючы жыццё свайго народа і жыццё народаў іншых краін.” 
    У сучаснай школе надаецца шмат увагі выхаванню ў навучэнцаў  патрыятычных адносін, нацыянальнай годнасці, прыстойнасці, чалавечнасці, працавітасці, павагі да іншых людзей, да сваёй сям’і і продкаў і г.д.  Адным словам, адбываецца сацыялізацыя школьнікаў, уключэнне вучняў у грамадскае жыццё.  Усё гэта мае ў сваёй аснове :
v фарміраванне асноўных якасцей асобы;
v аптымальнае спалучэнне індывідуальнага выхавання, выхавання ў калектыве і самастойнага выхавання;
v непарыўную сувязь паміж фактарамі выхаваўчага працэсу: сямейнае выхаванне, выхаванне ў пазаўрочны і ўрочны час.
    Іншымі словамі, выхаванне – гэта мэтанакіраваны працэс фарміравання асобы для актыўнага ўдзелу ў грамадскім і культурным жыцці ў адпаведнасці з сацыяльнымі і культурнымі нарматыўнымі мадэлямі.
Умоўна можна выдзеліць некалькі відаў выхавання:
1.   Умовы і напрамкі выхавання
a)   сямейнае
b)   рэлігійнае
c)   сацыяльнае
d)   асацыяльнае
e)   карэкцыйнае
f)     
2.   Асноўны прынцып выхавання
a)   аўтарытарнае
b)   свабоднае
c)   дэмакратычнае
3.   Па змесце выхавання
    Разгледзім падрабязней як змест выхавання рэалізуецца пры вывучэнні беларускай літаратуры.
Змест выхавання
Сутнасць
Рэалізацыя
1
Гендэрнае
Фарміраванне светапогляду асобы і ўсведамленне сябе як прадстаўніка пэўнага полу
Чытаючы мастацкія творы, вучні адчуваюць боль і пачуцці іншых людзей, асэнсоўваючы жыццёвыя з’явы, падзеі, канфлікты і характары, яны выказваюць свае адносіны і меркаванні, вучацца рабіць сумленны выбар, пераймаюць мадэлі ўзаемаадносін паміж юнакамі і дзяўчынамі, асабліва ў падлеткавым узросце (на прыклад, лініі адносін Васіля-Ганны-Яўхіма і Яўхіма-Хадоські ў раманах І.Мележа з “Палескай хронікі” )

2
Грамадзян-скае
Фарміраванне асобы як прадстаўніка грамадства і пэўнай культурнай суполкі, фарміраванне навыкаў міжнацыяналь-ных зносін
Арыентацыя на гуманістычныя і культурныя каштоўнасці, краіназнаўчы аспект пры вывучэнні літаратуры набываюць асаблівае значэнне ў наш час, калі кантакты паміж людзьмі розных дзяржаў сталі рэаліямі жыцця. Таму беларуская літаратура вывучаецца ў кантэксце сусветнага мастацкага слова і вучыць паважаць прадстаўнікоў іншых краін, але не губляць нацыянальнай годнасці (паэма “Песня пра зубра” М.Гусоўскага,прадмовы Ф.Скарыны)

3
Духоўна-культурнае
Фарміраванне прінцыпаў агульначалаве-чых каштоўнасцей
Народ Беларусі – гэта складовая частка агульначалавечай супольнасці, таму ў творах беларускіх пісьменнікаў выявіліся агульназначныя ідэалы і каштоўнасці. Далучэнне да іх мае выключна важнае значэнне, паколькі спрыяе гуманізацыі асобы, духоўна ўзбагачае яе, звяртае ўвагу чалавека на трагічны лёс тых, хто побач (В.Карамазаў “Дзяльба кабанчыка”, А.Дудараў “Вечар” і інш.)
4
Культура-лагічнае
Фарміраванне трывалага разумення асобай сябе як часткай культурнага асяроддзя, культурнага пласта, фармраванне павагі культурнай спадчыны свайго народа
Пісьменнікі ствараюць мастацкі летапіс гісторыі сваёй радзімы, раскрываюць нацыянальныя характары, адлюстроўваюць асаблівасці менталітэту беларусаў, народны побыт, лад жыцця, адносіны ў сям’і. Беларуская літаратура паказвае чалавека ў пэўным сацыяльна-культурным асяроддзі, уздымае важныя філасофскія, маральна-этычныя, экалагічныя і іншыя праблемы сучаснасці, мінулага, будучыні (Я.Колас “Новая зямля”, творы К.Тарасава, У.Караткевіча і іншых аўтараў)
5
Маральна-этычнае
Фарміраванне паняцця аб маралі, годнасці, прыстойнасці
Знаёмячыся з літаратурнымі героямі, іх лёсамі, унутраным светам, іх ідэаламі, вучні праецыруюць пазнанае на сябе і такім чынам глыбей усведамляюць сваю індывідуальнасць; у іх фарміруюцца ўласныя адносіны да высокага і нікчэмнага, добрага і благога (А.Дудараў “Радавыя”, У.Караткевіч “Паром на бурнай рацэ” і іншыя творы).
6
Патрыятыч-нае
Выхаванне патрыятычных адносін да сваёй Радзімы
Развіццё мастацтва слова неад’емнае ад гістарычнага развіцця чалавецтва. Невыпадкова мастацкую літаратуру называюць гісторыяй у вобразах. У працэсе навучання беларускай літаратуры на канкрэтных прыкладах можна выхаваць у вучняў пачуцці гонару за Радзіму, народ, адданасці роднаму краю, павагу да тых, хто змагаўся за яе свабоду, незалежнасць і росквіт ( А.Ставер “Жураўлі на палессе ляцяць”, Я.Купала “Спадчына”, Л.Дайнека “Меч кназя Вячкі”)
7
Прававое
Фарміраванне законапаслухмя-насці
Біяграфіі пісьменнікаў і створаныя імі мастацкія тыпы пры пэўных умовах могуць стаць ідэалам ці антыідэалам, з улікам якіх вучні будуць канструяваць сваю мадэль асобы і імкнуцца рэалізаваць яе ў жыцці.
8
Працоўнае
Прафесіянальная арыентацыя вучняў, усведамленне працы як неад’емнай часткі жыцця чалавека
Сродкамі мастацкай літаратуры пісьменнік здольны рамантызаваць прадстаўнікоў пэўнай прафесіі (на прыклад,  урач і журналіст у рамане І.Шамякіна “Сэрца на далонях”) і тым павысіць яе прэстыжнасць у вачах чытача.
9
Разумовае
Развіццё разумовых здольнасцей, фарміраванне светапогляду, фарміраванне ўменняў і навыкаў, развіццё крэатыўнасці
Літаратура як від мастацтва здольная спасцігаць свет універсальна, усёабдымна, у самых розных яго вымярэннях: сучасным, гістарычным, перспектыўным, адлюстроўваючы жыццё свайго народа і жыццё народаў іншых краін.
10
Фізічнае
Фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця, асноў бяспечных паводзін, фарміраванне навыкаў арганізацыі побыту
Пры стварэнні літаратурных вобразаў аўтары апісваюць не толькі знешнасць герояў, але і ўмовы іх жыцця і паводзіны, што ўплывае на мадэльжаццёвых паводзін чытача, калі апошні жадае быць падобным да героя або , наадварот, жадае пазбегнуць яго лёсу.
11
Экалагічнае (аўтар канцэпцыі Елка Кірылаўна Янакіева)
Фарміраванне экалагічнай культуры, беражлівых адносін да прыроды
Дапамагаючы глыбей пазнаваць жыццё праз празаічныя і вершаваныя творы, у тым ліку і пейзажнай тэматыкі, літаратура адначасова спрыяе самасцвярджэнню вучня як асобы, што адчувае сябе часткай прыроды, адчувае адказнасць за свае ўчынкі ў адносінах да навакольнага асяроддзя (А.Жук “Паляванне на апошняга жураўля”, І.Шамякін “Злая зорка”, І.Пташнікаў “Алені” і інш.)
12
Эстэтычнае
Фарміраванне эстэтычнага густу і развіццё творчых здольнасцей вучняў
Літаратура як мастацтва слова з’яўляецца сродкам фарміравання і развіцця моўнай культуры, індывідуальнага самавыяўлення вучня праз слова, у слове. З дапамогай мастацкіх тэкстаў ён спазнае багацце лексікі, адметнасць марфалагічнага, сінтаксічнага складу беларускай мовы, яе мілагучнасць.

    Такім чынам, рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных             прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”  мае важнае значэнне на ўроку.
    Працягваць выхаваўчую работу мэтазгодна ў пазаўрочны час, таму што на ўроку настаўнік закранае выхаваўчы аспект таго ж літаратурнага твора, а пад час пазаўрочнай дзейнасці можа выкарыстаць твор як першааснову, базіс для пабудовы ўсяго мерапрыемства, для раскрыцця сваёй аўтарскай задумы.
 
Сайт автора статьи:  https://quetzalolga.com/

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Выкарыстанне сучасных метадаў, прыёмаў і тэхналогій для развіцця ў вучняў матывацыі да вывучэння беларускай мовы.