Выкарыстанне сучасных метадаў, прыёмаў і тэхналогій для развіцця ў вучняў матывацыі да вывучэння беларускай мовы.

(падрыхтавала Вольга)

Змест:

Асноўная функцыя школы  -  сістэмнае выкладанне назапашаных чалавецтвам ведаў і развіццё абстрактнага, творчага і прагнага да спазнання мыслення.

Матыў -  гэта тое, што натхняе, скіроўвае чалавека да пэўнай дзейнасці.

Для паспяховай вучобы матывацыя -- ці не самае галоўнае. Прычым важна, каб матывацыя была "ад сябе", унутраная. Жаданне даведацца нешта новае, зразумець, як уладкаваны гэты свет, і г.д.




Матывацыя знешняя -- адзнакамі, "калектывам", "ёсць такое слова "трэба" ні да чаго добрага не прыводзіць.

Што такое матывацыя, якія  прычыны зніжэння матывацыі да навучання, як павысіць зацікаўленасць навучання,—  паспрабуем даць адказ.

Урок — гэта маленькі твор мастацтва з завязкай, кульмінацыяй і развязкай, на якім закранаюцца тонкія струны дзіцячай душы. І калі яны загучаць, як адзіная мелодыя, то ўрок удаўся. Важна, каб на кожным уроку дзіця перажывала радасць адкрыцця, каб у яго фарміравалася вера ў свае сілы. Урок — гэта сутворчасць настаўніка і навучэнцаў, дзе абавязкова прысутнічае імправізацыя.

Каб забяспечыць вучэбную матывацыю школьнікаў на ўроку, педагог павінен сам любіць сваю прафесію, быць матываваным на далейшае прафесійнае ўдасканаленне. Калі настаўнік свядома прыйшоў у прафесію, любіць дзяцей і з радасцю ідзе на работу, значыць, палова поспеху ўжо забяспечана.

Другая ж палова поспеху залежыць ад таго, ці разумее педагог, што такое матывацыя, якая яна бывае, як і якім чынам варта яе падтрымліваць і павышаць.

Настаўніку неабходна развіваць унутраную матывацыю, у якой вядучымі матывамі з’яўляюцца пазнавальны інтарэс, матыў поспеху і супрацоўніцтва. Таму матываванымі павінны быць дзеянні навучэнцаў падчас усяго ўрока.

Для гэтага настаўніку неабходна аддаваць перавагу метадам і прыёмам навучання, якія стымулююць пазнавальныя інтарэсы, ствараюць умовы для самастойнай дзейнасці навучэнцаў з рознымі крыніцамі інфармацыі.


Дзейнасць навучэнцаў павінна быць арыентавана на творчасць, на канструяванне ўласнага адукацыйнага прадукту ў выглядзе фармулявання тэмы ўрока, мэт работы, якая адбудзецца, правіл, паняццяў, вучэбных заданняў і інш., на ўсведамленне імі сваёй вучэбнай дзейнасці (рэфлексія). Рэфлексія з’яўляецца важным механізмам развіцця асобы.

Метады і прыёмы, якія адбірае педагог, павінны адпавядаць патрэбам і інтарэсам школьнікаў, выклікаць у іх станоўчыя эмоцыі, жаданне ажыццяўляць гэтую дзейнасць без прымусу і асаблівага напружання.

Немалаважнае значэнне для павышэння вучэбнай матывацыі маюць сітуацыя поспеху, інтэграцыя інтэлектуальнага і эмацыянальнага ў навучанні за кошт разнастайных метадычных і мастацкіх сродкаў; здольнасць настаўніка ярка выяўляць свае адносіны да ўсяго, што адбываецца на вучэбных занятках; стыль зносін педагога з навучэнцамі; пэўная ступень свабоды і імправізацыі на ўроку.

Радасць творчасці і адкрыцця -- адзін з самых каштоўных вынікаў у любой справе, а ў справе навучання і выхавання ён каштоўны асабліва.

ПАВЫШЭННЕ МАТЫВАЦЫІ ВУЧНЯЎ  ДА ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ СРОДКАМІ ПАЗАКЛАСНАЙ  РАБОТЫ

Пазакласная работа -- гэта сваеасаблівае выйсце са стану паўсядзённасці. Рыхтуючыся і ўдзельнічаючы ў ёй, вучні заўсёды чакаюць чагосьці незвычайнага, цікавага, яркага, а таму неабходна прадумваць і афармленне, і сродкі эмацыянальнай выразнасці. Актыўнасць вучняў абуджаецца, калі выкарастаны цікавы, займальны  матэрыял.

Нельга забывацца на прынцып даступнасці. Ва ўсім павінны быць улічаны ўзроставыя псіхалагічныя асаблівасці і адукацыйны ўзровень школьнікаў.

Кожны вучань, выконваючы пэўную работу, вывучаючы матэрыял, рыхтуючы заданне, разлічвае на ацэнку, хоча, каб зробленае ім заўважылі, адзначылі, пахвалілі.

Вельмі важна пры арганізацыі і правядзенні пазакласнай работы захоўваць прынцып дабраахвотнасці. Але гэта зусім не значыць, што настаўнік павінен чакаць, калі вучні праявяць ініцыятыву.

Зацікавіць, заахвоціць, пераканаць вучня, выклікаць жаданне больш даведацца і паўней выявіць сябе як асобу -- непасрэдны абавязак настаўніка. Утрымаць, не знізіць планку зацікаўленнасці можна толькі на аснове сатворчасці.

Адной з форм работы можа быць  Тыдзень аматараў беларускай мовы.

Гэта самае яркае, запамінальнае і насычанае пазакласнае мерапрыемства, якое ўспрымаецца вучнямі як сваеасаблівае свята, свята іх ведаў, здольнасцей, выдумкі, знаходлівасці, свята роднай мовы.

Падрыхтоўка да тыдня пачынаецца задоўга да яго правядзення з утварэння творчай групы, адказнай за складанне плану тыдня і арганізацыю ўсіх творчых спраў.

    Сама падрыхтоўка ўключае наступнныя этапы:

-         адбор конкурсных заданняў;

-         складанне ўмоў для правядзення ўсіх мерапрыемстваў тыдня;

-         падрыхтоўка дзяцей;

-         упрыгожванне школы і інфармацыйнае забеспячэнне.


За некалькі дзён да тыдня вывешваецца аб’ява для дзяцей і бацькоў, у якой указваецца час правядзення, змест мерапрыемстваў і добрыя пажаданні. Гэта стварае радасны настрой чакання свята і з’яўляецца яшчэ адным матывам для падрыхтоўкі да ўдзелу ў ім.

Конкурс на лепшую насценную газету для вучняў аб’яўляецца загадзя, каб у дзяцей быў час сабраць і аформіць матэрыял. Аўтарамі газет могуць быць асобныя вучні, групы дзяцей, цэлы клас ці сям’я вучня.

Збор матэрыяла з’яўляецца выдатным стымулам для рашэння вялікай колькасці розных задач. Газеты могуць быць зборныя або тэматычныя (“Як ты дорага мне, родная мова”).

На пачатку тыдня газеты вывешваюцца ў калідоры, каб усе маглі прыняць удзел у вызначэнні пераможцаў, да таго ж яны становяцца маляўнічым аздабленнем.    

Цікавыя заданні:

      1. Вусная народная творчасць “Спадчына маёй краіны”.

      2. Кніжная майстэрня “Моўныя скарбы  роднага краю”

      3. “Літарынка”  (“помнікі” літарам)

      4. “Скарбонка мудрасці” (загадкі, прыказкі)

      5. ”Сказаў, як звязаў” (фразеалагізмы)

6.   Конкурс “У свеце казак”

7. Конкурс-падарожжа па краіне Арфаграфіі

8. Турнір перакладчыкаў

9. Паэтычнае свята (конкурс вершаў на пэўную тэму)

10. Народныя святы: Калядкі, Масленіца

11. Дзень беларускай пісьменнасці.


У той жа час неабходна пазбягаць залішняй нагрузкі, перанасычанасці, якая можа саслужыць кепскую службу, сцёршы глыбіню ўспрыняцця, запамінальнасць.

Праблема фарміравання станоўчай матывацыі вучняў

Нельга  навучыць  школьніка,  калі  ён раўнадушны, абыякавы, не бачыць патрэбы ў набыцці ведаў.   

Спосабы павышэння матывацыі:

1.   За правільныя адказы ўзнагароджваць добрым словам;

2.   Не навязваць сваіх вучэбных мэт. Сумесная работа па вызначэнні мэт стане больш эфектыўнай;

3.   Ніколі не крытыкаваць і не прыніжаць годнасць вучня;

4.   Часцей выкарыстоўваць гульнёвыя формы, а не спаборніцтвы;

5.   Вучэбныя заданні да ўрока пажадана падбіраць з элементамі навізны;

6.   У сумеснай працы даваць  права выбару;

7.   З кожным наступным урокам рэгуляваць узровень заданняў па складанасці.

Матываванай  павінна  быць  любая  дзейнасць  вучняў.

Метады, прыёмы, формы:

Трэба вырашыць тры метадычныя задачы:

1.   Актывізаваць апорныя веды (стварыць сітуацыю поспеху). Пахваліць вучняў за  веды па тэме.

2.   Сфарміраваць арыенціровачную аснову дзейнасці.

3.   Стварыць праблемную сітуацыю.

 (Шмат цікавых заданняў, урокаў, форм работы можна знайсці у дапаможніку для настаўнікаў М.В. Жуковіча “Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларуская мовы і літаратуры”)

В.Сухамлінскі казаў, што

“ўсе нашы замыслы, пошукі ператвараюцца ў прах, калі ў вучня няма жадання вучыцца!”


Каб прыйсці куды-небудзь, трэба перш за ўсе ісці!

Мой сайт: https://quetzalolga.com/

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Выхаваўчы аспект урока