Вершы на беларускай мове пра радзіму і прыроду

Я люблю


Як умею, так цябе люблю,
Родную бацькоўскую зямлю,
Мурожны бераг Янкі, той ракі,
Дзе пляла з сяброўкамі вянкі.




Роднае

Як любы мне гэты куток!
Вунь там, каля лесу густога.
Дзе кожны знаем бугарок
Ля волата -дуба старога.
Дзе ўвесну чаромха цвіце,
Дзе лета ў ціхім тумане,
Плёск вёслаў па ціхай вадзе
Якраз перад самым змярканнем.
Дзе водар лугоў заліўных
Сп'яняе вячэрняй часінай.
Дзе гоман бяроз маладых
Спакой навявае адзіны.
 Увосень адлёт журавоў,
Апошні іх крык ў небе сінім.
І гэта спусценне палёў
Наводзяць свой смутак нявінны.

 Зімовая ноч

Ноч у ціхай шэрані
Плыве над зямлёй.
Дрэвы ў пышнай белені
Мерзнуць над ракой.
Ціха-ціха шэпчуцца
Над ракой кусты,
 І пяе адвечную
Песню лес густы.
Зіхацяцца зоркі
У сіняй далячы.
І нібы імкнуцца
На зямлю ўцячы.
Ціха ноч праходзіць
Па палях пустых.
Карагоды водзіць
У лясах густых.

 Мроі

 Вечарэе. Ужо змрок апусціўся над вёскай.
 Цішыня ў прасторы начным.
Ды рака ледзь сінее палоскай
І гармонік пяе аб адным.
Льецца песня над соннай зямлёю,
Нібы птушка, ляціць у вышыню.
Усплыў месяц над ціхай ракою,
Паглядае з нябёс у глыбіню.
ледзь прыкметна плыве па цячэнню
Лодка ў срэбнай халоднай вадзе.
І над ціхай ракою вячэрняй
Толькі ўсплёскі чуваць дзе-нідзе.
І гармонік памалу прыціх,
І дзяўчаты спяваць перасталі:
Лепш паслухаць шум вербаў старых,
Спевы-казкі пра дальнія далі.
А ў гаі салавей засвістаў,
Рассыпаючы трэлі-званочкі.
Тут і месяц свяціць перастаў,
Як кароткі вы, летнія ночкі!
 
Мой сайт:  https://quetzalolga.com/

Комментарии

Отправить комментарий

Популярные сообщения из этого блога

Выхаваўчы аспект урока

Выкарыстанне сучасных метадаў, прыёмаў і тэхналогій для развіцця ў вучняў матывацыі да вывучэння беларускай мовы.