Сообщения

Показаны сообщения с ярлыком "успаміны пра вайну"

Балючая памяць (пра вайну)

На правым высокім узрэччы Янкі, непадалёку ад могілак,   сярод ліп і клёнаў узвышаецца постаць воіна з аўтаматам. Да яго вядзе вузкая дарожка, паабапал якой   дзве брацкія магілы і бетонныя пліты з выбітымі   на іх імёнамі ахвяр фашысцкай навалы.