Исследовательская работа


Работа писалась нами для областного конкурса, отправлена в Витебск.
Печатается здесь для защиты авторских прав.

Разрешаю тырить инфу!


БЕЛАРУСКАЯ ЗІМА Ў ВЁСЦЫ ІВАНАВА ШАРКОЎШЧЫНСКАГА РАЁНА
(даследаванне вучняў Стральцоўская базавай школы)

Белыя
         сыпляцца долу крышталікі,
Белыя
         крышацца хмаркі ўгары.
Сосны
        захутаны ў белыя шалікі,
Белая
        мітусь у белым бары.
Белая
         мяккая ціша няхрусткая,
Белай
        дрыготкай спавіты кусты,
Белая
        бель… Зіма беларуская.
                                                  Ніл Гілевіч



З сівой даўніны данеслі нашы продкі да нас свае назіранні за прыродай, за навакольным светам. Людзі імкнуліся пазнаць прыродныя з’явы, улавіць іх заканамернасці і ўзаемасувязь, каб выкарыстаць набытыя веды ў сваім паўсядзённым жыцці.
Гэтыя назіранні, веды і вопыт зафіксаваны ў народных прыкметах, якія побач з прыказкамі і прымаўкамі ўвайшлі ў нашу родную мову.
Наколькі яны вобразныя і трапныя, бачна з наступных прыкмет і выказванняў пра зіму і зімовыя месяцы.
Людзі казалі і цяпер кажуць

Зіма – бяда, але і без зімы нельга.
Зіма без трох зазімкаў не бывае.
Па зіме кладзецца лета.
Якая зіма, такое і лета .
Калі не будзе зімою бела, то то не будзе ўлетку зелена.
Калі зіма сухая, то і лета сухое.
Моцная шэрань ўзімку – на добры ўраджай.
Калі зімою цёпла, летам холадна будзе.
Зімою сонца свеціць, ды не грэе.
Зімовы дзянёк, што камарыны насок.
Зімою мяцеліцы – летам непагадзь.

Пра снежань

У снежні снягі зямлю пакрываюць.
Снежань – цёмная пара года.
Снежань замосціць і загвоздзіць.
Снежань сцюдзёны – на ўсю зіму зямлю замарозіць.
Сухі, марозны снежань абяцае сухую зіму і лета.
Снежань сухі – вясна і лета сухое.
У снежні адкрыта вуха – летам горача і суха.

Пра студзень
Студзень – году пачатак, зімы – сярэдзіна.
Студзень зямлю, і людзей, і хаты студзіць.
Студзень мяце – ліпень залье.
Студзеню – маразы, лютаму – мяцеліцы.
Калі ў студзені дажджы, то дабра не жджы.

Пра люты

У лютага два браты – завея і віхура.
У лютага маразы злыя, лютыя.
У лютага снегапад – да ціхай вясны.
Як  у лютым клікнецца, так ўвосень адклікнецца.
Моцныя лютаўскія маразы – да гарачага лета.
Віхуры і мяцелі ў лютым наляцелі.
У лютым дзень плюшчыць, а ўначы трашчыць.
Люты вясну рыхтуе.
У лютым дажджы – мокрае вясна і лета.

Мэты і задачы даследавання

Вучні Стральцоўская базавай школы,  жадаючы працягнуць справу сваіх продкаў, на працягу многіх гадоў (з 2000 па 2013) вялі назіранні і запісы аб надвор’ і.
Мы разумеем, што пабоч з навуковымі назіраннямі з дапамогай сучасных прыбораў і сродкаў, нашы магчымасці вельмі абмежаваныя, недасканалыя і няпоўныя. Аднак спадзяёмся, што і ў такім выглядзе яны ўсё ж уяўляюць пэўную цікавасць для жыхароў нашай і навакольных вёсак.
Мы палічылі мэтазгодным прывесці прыклады народных выказванняў і прыкмет пра зіму, народных выказванняў  пра зімовыя месяцы, каб мець магчымасць параўнаць, супаставіць назіранні і вывады са шматвекавымі абагульненнямі продкаў.
Мы змяшчаем ў нашым даследаванні дзённікі назіранняў за надвор’ем у зімовыя месяцы за 13 год, а таксама складзеныя на аснове гэтых назіранняў абагульненыя зводныя табліцы і іх кароткі аналіз.
У дзённіках зафіксаваны ранішнія і дзённыя тэмпературы, ападкі (дождж, мокры снег, іней, снег, воблачнасць, вецер, стан снежнага покрыва і яго змяненне, адлігі, ліхалеццці).
Усё гэта рабілася для дасягнення мэты нашага даследавання: намаляваць вобраз беларускай зімы канкрэтна ў нашай мясцовасці.
Таму задачамі нашай працы было адказаць на наступныя пытанні:
·         Калі звычайна заўважаюцца ў нашай мясцовасці першыя праявы зімы.
·         Як суадносяцца самыя цёплыя і самыя халодныя зімовыя  раніцы і дні.
·         Якія дні пераважна бываюць зімою - пахмурныя ці сонечныя.
·         Якія тэмпературы характэрны для зімовых дзён.
·         Калі выпадалі першыя самыя сцюдзёнвыя і самыя цёплыя зімы і як часта.
·         Колькі звычайна бывае ціхіх і ветраных дзён у снежні, студзені, лютым.
·         Якія зімы пераважаюць: ціхія ці з моцнымі вятрамі.
·         Якімі ападкамі характарызуюцца снежань, студзень, люты ў розныя гады.
·         Колькі часу трымаецца снежнае покрыва і колькі часу яго няма ў розныя гады.
·         Наколькі вобраз зімы беларускай ў нашым ўяяўленні супадае з народным адлюстраваннем у прыкметах.

Аналіз назіранняў за надвор’ем па матэрыялах дзённікаў
(зімы 2000-2001 – 2012-2013 гадоў)
Над палямі заснуўшай краіны
Разгуляліся сны і вятры,
Замяцелілі беллю даліны,
Карагодам пайшлі па гары.
                              Міхась Машара

Першыя праявы зімы
(зімы 2000-2001-2012-2013 гадоў)

Зімы Першы іней (шэрань) Першыя замаразкі Першы снег
2000-2001 09.10 17.10 ( -2˚ ) 09.11
2001-2002 07.10 22.10 ( -4 ˚) 13.11
2002-2003 10.10 21.10 ( -5˚ ) 22.10
2003-2004 20.10 23.10 ( -2˚ ) 24.10
2004-2005 11.10 11.10 ( -1˚ ) 18.11
2005-2006 09.10 11.10 ( -2˚ ) 17.11
2006-2007 17.10 19.10 ( -2 ˚) 29.10
2007-2008 05.10 03.11 ( -2 ˚) 13.10
2008-2009 06.10 08.11 ( -5˚ ) 19.11
2009-2010 15.10 18.10 ( -3˚ ) 13.10
2010-2011 01.10 05.10 ( -3˚ ) 26.11
2011-2012 26.10 15.10 ( -2˚ ) 21.11
2012-2013 12.10 12.10 ( -3˚ ) 27.10

Цуд тварвыўся – я праспаў:
Снег дасвеццем перапаў
Рана-рана.
І ляжыць ён на дварах,
На парканах, на дравах-
Чысты-чысты.
                     Н. Гілевіч
Остальная работа в архиве.

Ссылка

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Выхаваўчы аспект урока

Выкарыстанне сучасных метадаў, прыёмаў і тэхналогій для развіцця ў вучняў матывацыі да вывучэння беларускай мовы.