Настаўнік для школы – тое самае, што сонца для сусвету. А. Дыстырвег Урок разглядаецца ў адзінстве і ўзаемасувязі мэты, зместу, метадаў, формаў арганізацыі ўсіх аспектаў навучальных заняткаў – дыдактычнага, псіхалагічнага, выхаваўчага, метадычнага, арганізацыйнага. Вядома, што большасць часу на ўроках мовы павінна адводзіцца на моўныя практыкаванні, на рознага роду практычныя творчыя работы па замацаванню тых ці іншых правіл, моўных з’яў. Гэта складанне асобных сказаў, звязаных тэкстаў (апавяданняў, сачыненняў, казак), напісанне пераказаў, рэцэнзій, водгукаў і інш. Віды і змест гэтых работ канкрэтна вызначаны ў праграмах па мове. І вось тут настаўніку-славесніку важна, рыхтуючыся да чарговага ўрока, прадумаць не толькі адукацыйную, але і выхаваўчую задачу ўрока і, што асабліва важна, прадумана падабраць да ўрока неабходны практычны матэрыял, клапоцячыся пра яго ідэйную вартасць. Добра, каб на ўроку гучалі, па магчымасці, сказы ці тэксты, якія ў некатора
Комментарии
Отправить комментарий